Зіма ўжо хутка: якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Заставайцеся ў цяпле / pixabay
Заставайцеся ў цяпле / pixabay

Метэаролагі расказалі, калі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма. Так, 20 снежня, у панядзелак, на большай частцы рэспублікі стане халадней, а 21-22 снежня ўсталюецца халоднае надвор'е, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

Так, у панядзелак тэмпература паветра ў Мінску апусціцца да -4 — -6 градусаў марозу. Самым халодным абласным цэнтрам будзе Віцебск: там слупок тэрмометра апусціцца да -8 градусаў марозу.

У панядзелак тэмпература паветра цягам сутак складзе ад -10° градусаў па паўночным усходзе да +1градусаў па паўднёвым захадзе рэспублікі.

Сёння тэмпература паветра ўва ўсіх абласцях Беларусі плюсавая. Але варта сцерагчыся галалёдзіцы на асобных участках дарог. Таксама чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі