Жыхарку Докшыцаў пасадзілі на 2 гады за дапамогу рэпрэсаваным

Да двух гадоў калоніі прысудзілі за дапамогу рэпрэсаваным жыхарку Докшыцаў Вольгу Ялцэвіч. Прысуд па яе крымінальнай справе вынес суддзя Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган.

Ялцэвіч абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці. Згодна з матэрыяламі следства, не пазней за 12 жніўня 2020 года жанчына "на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Вольга аплочвала штрафы асуджаных за ўдзел у пратэстах, адвакатаў для іх, сборы за падачу скаргаў.

33-гадовая жанчына прызнаная палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.