Жыхара Горак адправілі ў калонію за надпіс "Ён прайграў і стаў забіваць"

Жыхара Горак адправілі ў калонію за надпіс "Ён прайграў і стаў забіваць"

Жыхара Горак 27-гадовага Стэфана Лазавіка адправілі на год у калонію агульнага рэжыму за надпіс на прыпынку грамадскага транспарту: "Ён прайграў і стаў забіваць. [...] сыходзь!". Як паведамляе spring96.org, мужчына быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах. Надпіс зрабіў у ноч з 11 на 12 жніўня, пасля некалькіх дзён жорсткіх разгонаў і катаванняў пратэстоўцаў у Беларусі. Спачатку нанясенне надпісу на прыпынак кваліфікавалі як адміністрацыйнае правапарушэнне. За "апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці" Лазавіка аштрафавалі. Пасля была распачата крымінальная справа па артыкуле "злоснае хуліганства". Мужчыне прапанавалі запісаць пакаянае відэа з асуджэннем пратэстоўцаў, але ён адмовіўся. Далей быў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі