Жыхар Салігорска зрабіў сабе самалёт (фота)

Жыхар Салігорска зрабіў сабе самалёт (фота)

Жыхар Салігорска за тры гады сваімі рукамі сабраў самалёт. Авіятар-самавучка Уладзімір Лебедзь выпрабаваў гэты лятальны апарат і змог узняць яго ў паветра. Па адукацыі ён горны механік і доўгі час працаваў на “Беларуськаліі”, а пасля выхаду на пенсію ў 2012 годзе вырашыў ажыццявіць даўнюю мару і зрабіць уласны самалёт.

Маторам для апарата стаў лодачны рухавік, а асновай — дзюралевыя авіяцыйныя трубы. Таксама для вытворчасці машыны спатрэбіліся лыжныя палкі, гімнастычныя хулахупы.

Вынаходнік плануе ўдасканаліць свой самалёт, напісаць на яго крылах “ФК “Шахцёр” і лятаць над Салігорскам, піша газета “Рэспубліка”.

Фота: "Рэспубліка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі