Жыхар Масквы пра беларускія прадукты: Іх бяруць на святы, бо даражэйшыя

Кошты для Расіі на мяса птушкі не выраслі, на малако упалі, на сыры падняліся на 5%, падлічвае на прэс-канферэнцыі міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц.

“Наша прадукцыя прадаецца цывілізавана, на біржы. І попыт сёння вызначае кошт. У нас няма гонкі за падняццем коштаў”, — кажа міністр сельскай гаспадаркі. Ён дадае, што Беларусь згубіла 160 мільёнаў долараў на расійскім рынку прадуктаў.

Кошты на беларускае растуць увесь час, скардзяцца ў кампаніі “Еўра опт”, якая завозіць беларускія прадукты ў Расію.

“Кошты пачалі падымаць з Новага года і па сёння гэта працягваецца. Напэўна, людзі будуць вымушаныя пераходзіць на расійскія прадукты. Беларускае масла цяпер каштуе 70 рублёў, у сярэднім, а расійскае можна ўзяць за 40-50. Але пакуль крамы яшчэ бяруць беларускія прадукты, загадзя, баяцца, што кошты падрастуць”, — даводзяць у кампаніі.

У смаленскай краме прапануюць беларускае малако шклоўскай вытворчасці, каштуе 10 тысяч на беларускія грошы. Расійскага ў гэтай краме няма наогул.

“Беларускае стала даражэйшае, дзесьці на 2 рублі”, — кажуць у гэтай краме.

Беларуса Дзяніса, які цяпер жыве ў Маскве, Еўрарадыё заспела ў супермаркеце “Billa”.

Беларускія прадукты ў расіян на святы попытам карыстаецца. Бо ведаюць, што яны якасныя і смачныя. Малочная прадукцыя не нашмат даражэйшая за расійскую, мясная — больш дарагая. Многія ў спецыялізаваных крамах набываюць, але ў каго шмат грошай, увесь час набывае”, — тлумачыць Дзяніс. І шукае беларускае ў супермаркеце.

Малако “Брэст-Літоўскае” каштуе 13 тысяч на беларускія грошы. Расійскае таннейшае амаль на 4 тысячы. Беларуская чырвоная рыба даражэйшая за расійскую на 3 долары. Пры гэтым у Расіі яна водзіцца. А вось беларускія сыры з расійскімі каштуюць амаль аднолькава. Каўбас з Беларусі і мяса ў гэтай краме няма.

Беларускія прадукты з расійскага рынку не сыдуць, бо яны больш якасныя, выказвае думку эканаміст, дырэктар даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджменту Аляксандр Чубрык:

“За апошні час кошты істотна падняліся, але ніхто нас не выцесніў. Беларускі брэнд там даволі моцны, яго ацэньваюць як якасны прадукт. І дзіўна, калі кажуць, што мы там нешта згубілі, давайце тады лічыць, ці згубілі мы ў рублях. Бо заробкі нам плацяць у рублях, кошты на электрычнасць для вытворцаў ў беларускіх рублях таксама”, — выказваецца эканаміст.

Аляксандр Чубрык таксама дадае, што расійскія прадукты не хлынуць на беларускі рынак праз больш нізкія кошты з-за спецыфічнасці рынку: людзі прызвычаіліся да свайго.

Па падліках Белстата, Беларусь прадала ў Расію за паўгода 16 тысяч тон гатовай ці кансерваванай рыбы. Летась, за такі ж перыяд толькі 12 тысяч тон.

Беларускі сыр на прылаўках супермаркета ў Маскве

Расійскі сыр ў Маскве

Фота 1: banana.by Астатнія фота - Дзяніс Лапуноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі