Мінчанка чатыры месяцы інвеставала ў фальшывы "Белкалій"

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

Мінчанка, якая стала ахвярай махляроў, звярнулася ў міліцыю, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

На адной з інтэрнэт-пляцовак жанчына пабачыла рэкламу выгадных інвестыцыйных праектаў пад маркай "Белкалія". Спакусіўшыся лёгкай схемай узбагачэння, яна ўклала спярша сто долараў. Потым цягам чатырох месяцаў мінчанка працягвала пералічваць грошы на названы рахунак, спадзеючыся на лёгкі заробак.

Заўважыўшы падазроную актыўнасць, банк замарозіў адзін з буйных плацяжоў жанчыны. Яна звярнулася ў службу падтрымкі і толькі тады зразумела, што стала ахвярай махляроў.

Агулам жанчына аддала махлярам 65 тысяч рублёў. Па гэтым факце пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі