Жыхар Масквы не змог абдурыць беларускіх мытнікаў (фота)

Жыхар Масквы не змог абдурыць беларускіх мытнікаў (фота)

Жыхар Масквы не змог абдурыць беларускіх мытнікаў. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост”. Мужчына паказаў ім несапраўдныя дакументы на мікрааўтобус “Mersedes-Benz Sprinter” 2015 года выпуску, куплены ў Германіі. Кошт на яго быў заніжаны амаль удвая і склаў 6 тысяч еўра. Такім чынам грамадзянін Расіі спрабаваў заплаціць меншы памер мытнай пошліны. Але яго хітрыкі былі выкрытыя.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, грузавы мікрааўтобус у расіяніна забралі да рашэння суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі