Вы тут

Жыхар Лепеля падабраў хворага на шаленства вожыка і цяпер сам лекуецца

lepel-kraj.by

Жыхар Лепеля падабраў на агародзе ў цэнтры горада вожыка, а цяпер атрымлівае прышчэпкі ад шаленства. Як піша газета "Лепельскі край", мужчына прынёс ляснога звярка дадому, а той раптам пакусаў гаспадара. Праз два дні вожык здох і высветлілася, што ён быў хворы на шаленства.

Цяпер пацярпелы атрымлівае антырабічныя прышчэпкі.

Эпідэміёлагі нагадваюць, што лясныя звяры, у тым ліку вожыкі, з'яўляюцца пераносчыкамі вірусу шаленства, таму трэба пазбягаць кантакту з імі. Шаленства не паддаецца лекаванню і ўратаваць ад яго можа толькі курс своечасова прызначанай вакцынацыі. У іншых выпадках хвароба немінуча прыводзіць да смерці.