Жыхар Гальшанаў за паведамленні ў Telegram асуджаны на 8 гадоў і месяц калоніі

Жыхар Гальшанаў за паведамленні ў Telegram асуджаны на 8 гадоў і месяц калоніі

15 сакавіка суд Смаргонскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага. За паведамленні ў Telegram у кастрычніку 2020-га ён быў асуджаны на 8 гадоў і месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчына прызнаны вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: у "падбухторванні да акта тэрарызму" (ч. 1 арт. 289 КК), у "знішчэнні пастановы на ператрус" (ч. 1 арт. 377 КК). Па артыкуле "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (арт. 295 КК) Вярбіцкі апраўданы, паведамляе spring96.org.

Па словах Івана Вярбіцкага, усе яго паведамленні пра "кактэйлі Молатава" і заклікі да падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна былі выключна жартаўлівымі і не мелі ніякай сувязі з рэальнасцю —  ён займаўся “тролінгам”. Аднак суд палічыў інакш.

Прысуд вынесла суддзя Людміла Пятрова, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Сяргей Кавальчук (ён прасіў для Вярбіцкага дзевяць з паловай гадоў калоніі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі