Вы тут

Журы Wiwi вызначыла беларускага пераможцу "Еўрабачання-2018" — гурт Shuma

Фота з сацыяльных сетак

Журы самага ўплывовага фэн-сайта Еўрабачання wiwibloggs прааналізавалі фіналістаў беларускага адбору і вызначылі пераможцу. Згодна з ацэнкамі 10 прысяжных засядальнікаў з Іспаніі, Новай Зеландыі, Літвы, Венгрыі, Аўстраліі і Брытаніі, найбольшы бал атрымаў этна-электронны гурт Shuma. За ім ідуць ALEKSEEV i Кірыл Гуд. Wiwі-дзясятка выглядае наступным чынам:

 

EUROFEST 2018: REVIEWS AND RANKINGS

Shuma – “Chmarki” (6.83)

Alekseev – “Forever” (6.61)

Kirill GOOD – “Deja Vu” (6.28)

Gunesh – “I Won’t Cry” (5.94)

Alen HIT – “I Don’t Care” (5.89)

NAPOLI – “Chasing Rushes” (5.72)

Anastasiya Malashkevich – “World On Fire” (4.89)

Lexy – “Ain’t You” (4.78)

Adagio – “Ty i ya” (4.72)

Radiovolna – “Subway Lines” (3.67)

 

Тым часам букмекерскія канторы, якія займаюцца Еўрабачаннем, працягваюць павышаць стаўкі Беларусі. Калі ў мінулыя гады наша краіна ў агульным рэйтынгу займала апошнія пазіцыі з 43-х магчымых, 16 лютага яна знаходзіцца на дзявятай пазіцыі. 

 

 

Дарэчы, адзін з фаварытаў адбору, украінец ALEKSEEV, якога лічаць прычынай высокіх букмекерскіх ставак, адразу пасля фіналу дае канцэрт у расійскай Пярмі.