Журналісты Еўрарадыё — прызёры конкурсу БАЖ

Журналісты Еўрарадыё занялі другое і трэцяе месца ў намінацыі "Журналісцкае расследаванне". Павел Свярдлоў заняў другое месца з рэпартажам "Дык якое месца Ланская заняла ў галасаванні журы “Еўрафэста”?". На трэцім месцы апынуўся Яўген Валошын за рэпартаж "Як па прыкладзе трэнера Яфімава мы падсыпалі допінг у каву (фота, відэа)".



Першае месца ў намінацыі дасталася журналістцы парталу TUT.by Кацярыне Сінюк за артыкул "У Бярэзінскім запаведніку супрацоўнікі здзекуюцца з жывёлаў?".