Вы тут

Журналісту "Камсамолкі" Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага

Генадзь Мажэйка

Журналіста "Комсомольской правды" Генадзя Мажэйку пакінулі пад вартай да 1 лютага 2022 года, піша kp.ru.

За кратамі Мажэйка плануе напісаць кнігу пра сваю гісторыю, паведаміла яго адвакатка. 

Мажэйка зрабіў інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зельцэра, застрэленага ў Мінску супрацоўнікамі КДБ пры штурме кватэры. Артыкул з'явіўся на сайце "Комсомольской правды в Беларуси", але неўзабаве яго выдалілі. Сайт выдання быў заблакаваны беларускімі ўладамі. Сам Мажэйка спрабаваў вылецець у Еўропу праз Маскву, але яго не выпусцілі. А неўзабаве беларускія сілавікі затрымалі яго і ўзялі пад варту.
 
Журналіста вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — абраза прадстаўніка ўлады і распальванне сацыяльнай варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.