Вы тут

Журналіст здаў тэст на каранавірус у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

У Беларусі ўжо ёсць невялікі запас тэстаў на каранавірус / БЕЛТА

Журналіст Аляксандр Харавец здаў тэст на каранавірус у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Увечары 6 красавіка было паказана інтэрв'ю з намеснікам дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алінай Дронінай. Галоўнай тэмай былі тэсты. Паводле слоў Дронінай, у нашай краіне ўжо ёсць тэст-сістэмы для больш за 20 тысяч даследаванняў на каранавірус.

Пакуль ішло інтэрв'ю, у студыю зайшла спецыяліст у спецыяльным касцюме і ўзяла ў Хараўца камбінаваны мазок.

Як стала вядома, у аўторак у Віцебску пачнецца выпуск экспрэс-тэстаў, распрацаваных мясцовай кампаніяй і якія аператыўна атрымалі сертыфікат Міністэрства аховы здароўя.

На раніцу 6 красавіка ў Беларусі налічвалася 700 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, памерлі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.