Журналіст Аляксандр Здзвіжкоў асуджаны на тры гады калоніі

На тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны журналіст Аляксандр Здзвіжкоў, былы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Згода”. Ён прызнаны вінаватым у “распальванні рэлігійнай варажнечы”. Такім чынам Здзвіжкова пакаралі за карыкатуры на прарока Мухамеда, якія ён у 2006 годзе перадрукаваў у “Згодзе” з дацкай прэсы.

Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Здзвіжкоў заявіў, што сваёй віны не прызнае.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі