Жазэп Барэль гатовы прыехаць у Беларусь для пошуку выхаду з крызісу

Жазэп Барэль гатовы прыехаць у Беларусь для пошуку выхаду з крызісу

Каб дапамагчы ў пошуку выйсця з сітуацыі, у Беларусь гатовы выехаць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Пра гэта на пазачарговым пасяджэнні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента паведаміла генеральны сакратар знешнепалітычнай службы ЕС Хельга Шмід.

Яна распавяла, што на гэтым тыдні павінна прайсці пасяджэнне АБСЕ, на якім абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. "Вярхоўны прадстаўнік гатовы ўдзельнічаць у гэтых візітах, намаганнях па дэмакратызацыі, пошуку мірнага рашэння. Высокі прадстаўнік пацвердзіў сваю гатоўнасць да візіту на месца, нават калі цяпер мы чакаем прапаноў ад АБСЕ, якія мы гатовыя падтрымаць", — прыводзіць РІА "Новости" заяву Шмід.

Раней яна пацвердзіла, што дыпламаты ЕС працягваюць працу над індывідуальнымі санкцыямі супраць кіраўніцтва Беларусі. Абмеркаваць іх плануецца на сустрэчы ў Берліне 27-28 жніўня. Плануецца, што санкцыі будуць уведзеныя супраць чыноўнікаў, адказных за парушэнні на выбарах і рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі