Тры гады "хатняй хіміі" атрымала Вікторыя Онахава-Жураўлёва. Такі прысуд вынесла ёй суддзя Бальшакова з Пружанскага суда, паведамляюць праваабаронцы.
Пасяджэнні па справе Вікторыі праходзілі 28 і 29 сакавіка. Яе абвінавачвалі па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса ("Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь").
Паводле абвінавачвання, жанчына пакінула ў тэлеграм-чаце каментар з паклёпам на Аляксандра Лукашэнку.
Дарэчы, Вікторыя Онахава-Жураўлёва выхоўвае 13 дзяцей, сярод якіх дзевяць — прыёмныя.