"Зеркало": у вёсцы пад Лепелем зваліліся два снарады
!["Зеркало": у вёсцы пад Лепелем зваліліся два снарады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vojska-1808-2.jpg.webp?itok=sq215Sy4)
18 жніўня чытачы паведамілі сайту "Зеркало", што ў вёсцы Бор Лепельскага раёна на Віцебшчыне зваліліся два снарады.
Непадалёк ад вёскі размяшчаецца палігон "Лепельскі". Яшчэ на пачатку жніўня Мінабароны анансавала там вайсковыя вучэнні.
Чытач сайта распавёў журналістам, што адзін з снарадаў пацэліў проста ў вясковы гарод, а другі — у возера. На шчасце, пацярпелых няма. На месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС.
Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.