Зборная Харватыі разграміла каманду Аргентыны — 3:0 (відэа)

Зборная Харватыі разграміла каманду Аргентыны — 3:0 (відэа)

21 чэрвеня на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі зборная Харватыі бліскуча перамагла каманду Аргентыны — 3:0. Усе тры галы былі забітыя ў другім тайме. Спачатку на 53-й хвіліне жахлівую памылку зрабіў брамнік аргентынцаў Вілі Кабальера, мяч трапіў да Антэ Рэбіча, які не разгубіўся і забіў класны гол. Зборная Аргентыны не вельмі ўдала спрабавала адыграцца, а харваты не хацелі толькі абараняцца, яны ішлі ў атаку! На 80-й Лука Модрыч забівае другі гол. Пераможную кропку паставіў ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны Іван Ракіціч.

Ліянэль Месі зноў не забіў (у матчы з Ісландыяй ён не рэалізаваў пенальці). Яго зборная можа “праляцець” міма плэй-оф, а харваты ўжо там. У групе D лідыруе Харватыя — 6 ачкоў, у Ісландыі і Аргентыны — па 1, у Нігерыі ачкоў няма. У апошнім туры аргентынцы гуляюць з Нігерыяй, а ісландцы — з харватамі, для якіх вынік матчу ўжо не мае значэння.

Зборная Харватыі разграміла каманду Аргентыны — 3:0 (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі