Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал Еўралігі

Футбалісты зборнай Беларусі па пляжным футболе 

Футбалісты зборнай Беларусі па пляжным футболе  / t.me/mst_gov_by/

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал Еўралігі. У пятніцу ў 1/4 фіналу беларусы выйгралі ў швейцарцаў — 4:3. За выхад у фінал яны будуць змагацца са зборнай Іспаніі.

Турнір праходзіць у Італіі. Ён пачаўся з групавога раўнда. У сваёй групе беларусы занялі другое месца: 2 перамогі (над Малдовай — 9:1 і Грэцыяй — 7:2) і 1 паражэнне (саступілі італьянцам з лікам 2:4).

У 2021-м зборная Беларусі заваявала срэбра Еўралігі.

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал Еўралігі
abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі