Вы тут

Сёння зборная Беларусі па футболе даведаецца сваіх сапернікаў па Лізе нацый

Фота: ria.ru

Зборная Беларусі па футболе ў сераду, 24 студзеня, даведаецца сваіх сапернікаў па Лізе нацый — новым турніры УЕФА, які прыйдзе на змену большасці таварыскіх матчаў і дасць дадатковы шанец прабіцца ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Лёсаванне адбудзецца ў Лазане ў 14.00 па беларускім часе.

55 зборных Еўропы размеркаваныя на чатыры лігі згодна з рэйтынгам УЕФА. Наша каманда трапіла ў самую слабую лігу D. Нашымі сапернікамі па групе, напрыклад, могуць стаць каманды Фарэраў, Ліхтэнштэйна і Сан-Марына. Пераможца групы згуляе матч за перамогу ў лізе, пасля чаго наўпрост трапіць у фінальную частку чэмпіянату Еўропы.

Адзначым, што на лёсаванне па персанальным запрашэнні УЕФА паехаў Аляксандр Глеб.