Зайдэс: Размаўляць з шантажыстамі не будзем

Зайдэс: Размаўляць з шантажыстамі не будзем

Адзін з сузаснавальнікаў рэстарана каля народнага мемарыялу ў Курапатах Леанід Зайдэс у пятніцу выступіў з заявай (ад імя ўсіх сузаснавальнікаў). Для гэтага ён сабраў у сваю ўстанову журналістаў.

Зайдэс адзначыў, што яны доўга цярпелі і спрабавалі знайсці агульную мову з пратэстоўцамі, вялі перамовы. "Пакуль не пабачылі, што вырашэнне пытання для пратэстоўцаў не важнае. Падобна, што ім важны сам працэс — шум вакол Курапатаў", — сказаў бізнесмен. Пасля таго, як з ім "пачалі размаўляць ультыматумам і шантажом", "ніякіх кантактаў з гэтымі людзьмі больш не будзе". З імі ён гатовы сустрэцца толькі ў судзе. А вось з "разважнымі" людзьмі, актывістамі, мэта якіх — стварэнне мемарыялу, Зайдэс гатовы размаўляць.

Леанід Зайдэс падкрэсліў, што гаворкі пра закрыццё рэстарана ці пра яго перанос у іншае месца няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі