Вы тут

Заява: спыніце ціск на прэсу!

"Зачыстка" ў Мінску / Еўрарадыё

Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прэс-клуб і Асацыяцыя “Аб’яднаныя масмедыя” выступілі з сумеснай заявай. У ёй адзначаецца рэзкае ўзмацненне ціску на СМІ, журналістаў і блогераў: "У выніку ўмовы іх працы з "цяжкіх" змяніліся да "катастрафічных". З 9 траўня да 12 кастрычніка ў нашай краіне было зафіксавана больш за 400 парушэнняў правоў журналістаў, адбылося больш за 230 затрыманняў (пры гэтым больш за 50 разоў ужываўся фізічны гвалт, трое журналістак былі паранены гумовымі кулямі). "Ніводны з гэтых фактаў не прывёў да распачынання крымінальных спраў у дачыненні асоб, вінаватых у парушэнні правоў журналістаў", — падкрэсліваецца ў заяве.

БАЖ, Прэс-клуб і Асацыяцыя “Аб’яднаныя масмедыя” патрабуюць ад уладаў расследаваць усе выпадкі парушэння правоў журналістаў, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці; адмовіцца ад практыкі адвольных затрыманняў журналістаў падчас выканання імі прафесійных абавязкаў; вярнуць TUT.by статус СМІ; спыніць крымінальны пераслед галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча; вызваліць блогераў; спыніць практыку блакавання інтэрнэта; спыніць практыку адмовы ў друку і распаўсюдзе праз дзяржсеткі друкаваных СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.