Вы тут

Са сцягам на матч БАТЭ-"Арсенал" выбег жыхар Вілейкі Аляксандр Вянгерскі

Фота: tut.by 

Падчас матчу БАТЭ — "Арсенал" на поле "Барысаў-Арэны" выбег фанат, які трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг. На самім хлопцу была байка з "Пагоняй". 

Сцюарды хутка дагналі парушальніка каля брамы гасцей. Паведамляецца, што яго пасадзілі ў мікрааўтобус і вывезлі.

Перад матчам на афіцыйным сайце БАТЭ папярэджвалі, што за падобныя ўчынкі клубу можа пагражаць штраф ад УЕФА. Барысаўскі клуб пагражаў выставіць адпаведны пазоў да заўзятараў для кампенсацыі шкоды.

У сацсетках ужо высветлілі, што перформанс зладзіў Аляксандр Вянгерскі з Вілейкі. 8 верасня ён удзельнічаў у вулічнай акцыі супраць вайсковых вучэнняў з плакатам "Русский солдат иди домой. Водки здесь нет".