Заўтра на беларуска-літоўскай мяжы адкрыецца пункт пропуску "Прывалка"

"Прывалка" была зачынена паўтара месяца таму. Пункт пропуску адкрыецца ў 8:00 ў бліжэйшы аўторак, 15 кастрычніка. У 10:00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія з удзелам літоўскіх мытнікаў. У прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта паведамляюць, што абноўлены пункт пропуску цалкам адпавядае магчымасцям пункта "Райгардас" на літоўскім баку.

Пасля рэканструкцыі на "Прывалцы" будзе восем палос для руху. Прапускная здольнасць пункта павялічылася ў тры разы — з 340 да 1000 транспартных сродкаў за суткі. Гэта 570 легкавых і 400 грузавых аўтамабіляў, а таксама 30 аўтобусаў.

Фота: n1.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі