Затрыманыя студэнты выпушчаныя на волю

Былыя сябры незарэгістраванай арганізацыі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» выпушчаныя на волю. У РАУС Мінскага раёна ў іх знялі адбіткі пальцаў і зрабілі здымкі на відэа- і фотакамеру.
Нагадаем, учора а 16-й гадзіне міліцыянты і супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 30 маладых людзей, якія сабраліся ў доме ў вёсцы Лугавая Слабада пад Мінскам. Моладзь сцвярджала, што святкавала Дзень народзінаў свайго сябра.

Праваахоўнікі шукалі нелегальныя алкагольныя вырабы і наркотыкі, але нічога не знайшлі. Аднак усіх маладых людзей даставілі ў пастарунак, дзе яны знаходзіліся да позняга вечара 10 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі