Затрыманыя два намеснікі старшыні Гомельскага аблвыканкама (відэа)

Паводле яго слоў, чыноўнікаў затрымалі 19 траўня. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС яе завёў генеральны пракурор. Падазраваныя даюць паказанні следчым.





Абставіны ўчыненага злачынства і прозвішчы затрыманых не паведамляюцца, інфармуе БелаПАН. Спіс намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама можна пабачыць тут.

Фота — Fotolia