Затрыманы пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі

Затрыманы пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі

Затрыманы пісьменнік, журналіст, публіцыст Севярын Квяткоўскі. 19 студзеня сілавікі знайшлі яго ў кватэры сваякоў. Прычынай затрымання нібыта стаў каментар, пакінуты ў Facebook. Для следчых дзеянняў яго павезлі ў Пінск.

Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.

Затрыманне адбылося пасля вяртання Севярына Квяткоўскага з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі