Затрыманы грэка-каталіцкі святар Віталь Быстроў. Пра гэта стала вядома ў чацвер, піша @christianvision. Святар служыць у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах. Яго ўжо затрымлівалі два гады таму, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
У лістападзе ў Брэсце затрымлівалі уніяцкага святара Ігара Кандрацьева і рэдактара уніяцкай газеты "Царква" Ігара Бараноўскага. Яны былі пад адміністрацыйным арыштам.