Затрыманую Таццяну Севярынец шпіталізавалі з ціскам

Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец / Радыё "Рацыя"

Затрыманую Таццяну Севярынец шпіталізавалі ўвечары 9 студзеня з прычыны ціску. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яе дачка Ганна.

Як распавядала Еўрарадыё, віцебскую актывістку затрымалі зранку ў аўторак. Паводле неафіцыйных звестак, у яе сацсетках нібыта знайшлі падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія" рэсурсы.

Віцяблянка Таццяна Севярынец — маці палітвязня Паўла Севярынца (у 2021-м ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і пісьменніцы Ганны Севярынец

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі