Праваабаронцам стала вядома, што ў Мінску затрыманы 29-гадовы Ігнат Рычкоў. У чацвер амапаўцы схапілі яго наўпрост на вуліцы каля DANA Mall і Нацыянальнай бібліятэкі. Рычкова павезлі на ператрус, у выніку якога забралі тэхніку. Сілавікі сказалі, што яму дадуць 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а за гэты час будуць шукаць "ягоныя сувязі са спецслужбамі Украіны і Польшчы".
Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага амапаўцы ў поўным абмундзіраванні ўламаліся ў пад'езд дома, дзе жыве Ігнат Рычкоў, але праз некаторы час з'ехалі.