Затрымалі гукарэжысёра Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
![Затрыманне гродзенскага гукарэжысёра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/grodna.jpg.webp?itok=izT1QPu9)
Затрыманне гродзенскага гукарэжысёра / Кадр з відэа
У Гродне затрымалі гукарэжысёра і дыджэя. Відэа з ім з'явілася ў тг-канале прапагандыстаў. Сцвярджаецца, што мужчына заклікаў "да аказання супраціву сілавікам, пашкоджанню іх тэхнікі". Сам ён кажа, што затрыманы міліцыяй за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Telegram.
Як піша @mediazona_by, затрыманы — гэта Аляксей Давідоўскі. Ён працуе ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. Што яму пагражае, пакуль невядома.
![Затрымалі гукарэжысёра Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Adav.jpg.webp?itok=Z87wQXZk)
vk.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.