Заробак палітвязня Пракапенкі складае 50 тысяч рублёў у месяц

8-9 чэрвеня ў палітвязня Арцёма Пракапенкі адбылося доўгатэрміновае спатканне з бацькамі. Падчас сустрэчы хлопец паведаміў, што ўмовы ўтрымання пагоршыліся: калонія перапоўненая, замест 10 чалавек на 24 кв.м цяпер на той жа плошчы трымаюць 12 чалавек.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", зараз Пракапенка працуе аператарам станка па вырабе цеплавых трубаў. Яго заробак складае 50 тысяч рублёў у месяц (менш за 4 долары). Маці палітвязня распавяла праваабаронцам, што гэты заробак лічыцца вялікім у калоніі.

Раней паведамлялася, што Арцём Пракапенка падаў прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі пра памілаванне ў лютым 2015 года. У красавіку стала вядома, што яму адмовілі ў прашэнні без тлумачэння прычын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі