Заробак асуджаных у калоніях — каля 800 тысяч рублёў

Больш як 23 тысячы асуджаных знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. І кожны з іх, за выключэннем інвалідаў і пенсіянераў, абавязаны працаваць. Па словах начальніка аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрыя Гарошкі, сярэдні заробак у асуджаных — каля 800 тысяч рублёў. Такія лічбы прадстаўнік Генпракуратуры назваў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё падчас прэс-канферэнцыі 29 траўня.

Гарошка: “У кожнай папраўчай установе, я маю на ўвазе калоніі, маецца Рэспубліканскае ўнітарная прадпрыемства, дзе працаўладкоўваюцца асуджаныя. Сярэдні заробак па папраўчых калоніях — 800 тысяч”.

Значна большы заробак у тых, хто знаходзіцца ў папраўчых калоніях адкрытага тыпу — каля 3 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Звесткі гэта за красавік бягучага года.

Па словах Юрыя Гарошкі, тых асуджаных, якія павінны кампенсаваць нанесеныя іх злачынствам страты, адмыслова ўладкоўваюць на працу з большым заробкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі