Вы тут

“Зарад энергіі і рашучасці”: хто перадасць яго “змагарам”?

Ганна Севярынец / Еўрарадыё

Прыхільнікі дзейнага рэжыму з дапамогай Усебеларускага сходу знялі стрэс ад пратэстаў і паспрабавалі пераканаць самі сябе ў сваёй перамозе. Над усімі гэтымі “востракапытнымі”, месца якім у канцлагерах і якім нельга “даць паспрабаваць параўнанне, як можа быць па-іншаму”, бо гэтыя беларусы — “тупаватыя і недалёкія”, “не бачаць далей за пяць метраў ад носа”. 

Як рэпрэсіі, зіма і “страта вуліцы” паўплывалі на настроі беларусаў? Ці прыйшла на змену пратэставым настроям “тлустых абывацеляў” пратэставая дэпрэсія? Ці ёсць псіхатэрапеўты, якія дапамогуць справіцца з нявер’ем у свае сілы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае, а таксама расказвае пра сваю новую кнігу пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.