Залевы часова паралізавалі рух грамадскага транспарту ў Брэсце (відэа)
![Залевы часова паралізавалі рух грамадскага транспарту ў Брэсце (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/594_7.jpg.webp?itok=m6_CibEb)
Залевы паралізавалі рух грамадскага транспарту ў Брэсце. Раніцай у сераду навальніца працягвалася больш за паўтары гадзіны. У горадзе выпала палова месячнай нормы ападкаў (43,4 мм). Некаторыя вуліцы аказаліся часткова падтопленыя, інфармуе БЕЛТА.
Пра часовыя праблемы з рухам грамадскага транспарту паведамляе “Вечерний Брест”. Дождж спыніўся каля 8.45, неўзабаве з вуліц сышла вада і тралейбусы працягнулі рух па маршрутах.