Закрываюць для руху транспарту ўчастак праспекта Незалежнасці ў Мінску

На ўчастку галоўнага праспекта сталіцы ад вуліцы Гарадскі вал да вуліцы Янкі Купалы, а таксама на вуліцы Леніна (ад вуліцы Інтэрнацыянальная да вуліцы Ульянаўская) будзе закрыты рух для ўсіх відаў транспарту. Прычына — рамонт праезнай часткі.


Аб’езд будзе ажыццяўляцца па вуліцах Бабруйская — Няміга — Багдановіча — Янкі Купалы, Бабруйская — Ульянаўская — Янкі Купалы.


БЕЛТА таксама інфармуе, што з 21.00 пятніцы, 21 чэрвеня, да 5-й раніцы панядзелка, 24 чэрвеня, у сувязі з правядзеннем работ па рамонце дарожнага пакрыцця па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Арлоўская да вуліцы Сапёраў абмяжуюць рух транспарту.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі