Мінская вобласць можа застацца без дарог

Як піша газета "Рэспубліка", доўгія гады дарогі ў Беларусі ўдавалася захоўваць у прыстойным стане. Аднак у апошнія гады эксперты адзначаюць рэзкае пагаршэнне сітуацыі: калі фінансаванне на ўтрыманне і рамонт дарожнай сеткі не павялічыцца, то могуць застацца толькі "накірункі". І калі трасы рэспубліканскага значэння яшчэ больш-менш утрымліваюцца ў парадку, то мясцовым дарогам надаецца мала ўвагі. З-за недахопу сродкаў трасы пераўтвараюцца ў пясок з элементамі асфальту.


Камітэт дзяржаўнага кантроля Мінскай вобласці праводзіць комплексны маніторынг сітуацыі. Паводле папярэдніх вынікаў, рэгіянальныя дарожныя службы, каб выжыць, акрамя рамонту трасаў, стараюцца зарабляць на асфальтаванні пляцовак пад камерцыйныя склады, пракладцы трубаправодаў і пабудове аграгарадкоў.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі