Амерыканскія перамоўшчыкі Уіткаф і Кушнер прыляцелі ў Маскву
Стыв Уіткаф і Джарэд Кушнер
Амерыканскія перамоўшчыкі Уіткаф і Кушнер прыляцелі ў Маскву. Пасля перамоў з расійскім кіраўніцтвам яны накіруюцца ў Кіеў.
"Я адправіў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера — двух выдатных перагаворшчыкаў, яны зрабілі выдатную працу, і мы адправілі іх, каб паглядзець, ці зможам мы чагосьці дамагчыся, і, магчыма, ёсць добры шанец, што мы гэта зробім", — заяўляў у пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Калі Трампа пыталі, ці маюць перамоўшчыкі новую прапанову, ён адказаў "не, яны прывязуць з сабой прапанову пакласці канец вайне".