У Брэсце будуць перарабляць нядаўна адрамантаваную вуліцу (фота)

Вуліцу лейтэнанта Рабцава, якая злучае цэнтр горада і яго паўночна-заходнюю ускраіну, цягам усіх пяці кіламетраў значна пашырылі, паклалі новы асфальт і ўладкавалі роварную сцежку. Але ДАІ не падпісала акт прымання гатовай часткі дарогі.





Па словах інспектара, месцамі дарожнікі зрабілі высокія з’езды. Таму старшыня гарвыканкама Аляксандра Палышэнкаў даручыў Брэстаўтадару панізіць з’езды да нарматыўных 2,5-4 сантыметраў.





Таксама у ДАІ кажуць, што трэба таксама знайсці грошы і зладзіць праезд для раварыстаў там, дзе веладарожкі няма і на ўзбочыне шмат пяску. У аблаўтаінспекцыі спадзяюцца, што за чэрвень атрымаецца палепшыць сітуацыю.