Рамонтнікі на Незалежнасці: Калі працаваць толькі на выходных — не ўпішамся ў графік

“Там не вельмі нармальная дарога была. Ужо не вытрымлівала. Тэрміны міжрамонтныя ўжо прайшлі. Ужо ёсць такая неабходнасць. Плошчу Незалежнасці з аднаго боку ўжо зрабілі, з фрэзераваннем, з заменай інжынерных камунікацый”, — так ва Упраўленні дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама тлумачаць, чаму вырашылі адрамантаваць праспект.

Рамантаваць яго будуць у траўні-чэрвені. І не змогуць працаваць уначы, бо ствараюць шмат шуму!

“Уначы тут праблемы. Калі будзем працаваць на сваіх машынах, у бліжэйшых раёнах ніхто спаць не будзе. Калі толькі на выходных працаваць — тады выб’емся з графіку”, — тлумачаць ва Упраўленні. Значыць, будуць перакрываць праспект у працоўныя дні, як сёння — 15 траўня.

Праспект плануюць адрэмантаваць цалкам, да вуліцы Казлова. У планах укладка асфальту, абнаўленне камунікацый.

15 траўня зранку на галоўным праспекце Мінска — транспартны калапс. На Незалежнасці робяць рамонт ад вуліцы Леніна да Свярдлова. Заторы — на Маркса, Ленінградскай, Валадарскага і ў раёне вакзала.

З транспартным калапсам з-за рамонту не могуць справіцца нават у ДАІ.

“Са свайго боку мы робім усё магчымае. На кожным участку дарогі стаіць інспектар. Мы даём інфармацыю кіроўцам. Максімум, што мы можам рабіць — мы робім”, — паведамляюць Еўрарадыё ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

У соты аўтобус не сесці, бо на прыпынку “Леніна” той проста не спыняецца. Людзі спярша бягуць ледзь не на сярэдзіну вуліцы, каб сесці ў транспарт. Але пасля вяртаюцца на прыпынак.

Ранкам, а палове на 11-ую тут працуе каля дзясятак грузавікоў, тры трактары, некалькі дзясяткаў рабочых. На скрыжаванні з Свярдлова і Валадарскага заўважаю рэгуліроўшчыкаў, некалькіх інспектараў ДАІ, адзін здымае працы на відэа.

Забудоўшчыкі спадзяюцца, што гэта з-за выходных: “людзі не даведаліся інфармацыю”. І вераць, што далей калапсу не будзе, прывыкнуць.

16 траўня зноў будзе абмежаваны рух на участку ад вуліцы Леніна да Свярдлова. У ДАІ рэкамендуюць пазбягаць гэтага ўчастка дарогі.

Затор на Ленінградскай

Транспартны калапс у цэнтры Мінска (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі