Закрываецца мінская культурная прастора "Вершы"

"Праект... прыйшоў да свайго лагічнага завяршэння"

"Праект... прыйшоў да свайго лагічнага завяршэння" / instagram.com/vershy.19

Закрываецца мінская культурная прастора і бар "Вершы" (яна знаходзілася на Кастрычніцкай, 19 з 2021 года). Пра гэта яе каманда паведаміла ў Instagram. "Сябры, хочам паведаміць вам, што ўсімі любімы праект "Вершы" прыйшоў да свайго лагічнага завяршэння, — піша яна. — Было ўкладзена шмат сіл, энергіі, любові. Колькі ж усяго за гэты час адбылося: нерэальна вялікая колькасць музычных вечароў, цудоўныя і займальныя арт-сторы, сотні гадзін прагледжаных фільмаў, цікавыя лекцыі і па-сапраўднаму крутыя майстар-класы".

Пра прычыну закрыцця не паведамляецца. Каманда абяцае расказаць "усе падрабязнасці крыху пазней". А пакуль анансуе развітальную вечарыну, але ўжо ў іншым месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі