Забруджаных радыяцыяй сельгасзямель стала менш, сцвярджаюць у Дзяржатамнаглядзе

Пасля аварыі на ЧАЭС больш за 70% усіх радыенуклідаў асела ў Беларусі / ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё
Пасля аварыі на ЧАЭС больш за 70% усіх радыенуклідаў асела ў Беларусі / ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

За няпоўныя 30 гадоў (з 1992 па 2023 год) Плошча забруджаных радыяцыяй сельскагаспадарчых зямель скарацілася на 43%. Пра гэта піша рэсурс "Позірк" са спасылкай на прадстаўнікоў Дзяржатамнагляду.

У 1992 годзе зямель, заражаных цэзіем-137 (асноўным радыенуклідам), было "17,8% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых зямель". Або 1 млн 438 тыс.га. да 2023 годзе плошча забруджаных гэтым радыенуклідам зямель “скарацілася на 612, 1 тыс. гектараў", цытуе рэсурс прадстаўніцу Дзяржатамнагляду Кацярыну Шмялёву.

Плошча зямель, забруджаных стронцыем-90 "скарацілася больш чым удвая на 51% і склала 270, 9 тыс. гектараў". Шмялёва таксама адзначыла, што за апошнія восем гадоў ні было ніводнага выпадку вяртання з мясакамбінатаў жывёлы, у мясе якой было выяўлена перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі. Хоць 20 гадоў таму з мясакамбінатаў штогод вярталі з гэтай прычыны па "некалькі соцень галоў".

Нагадаем, аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года. Нягледзячы на тое, што атамная станцыя размешчана ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў асела ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі