У Беларусі ліквідавалі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС

"Аптымізацыя" / chernobyl.mchs.gov.by

У Беларусі ліквідавалі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адпаведны ўказ (№ 405 ад 14 лістапада) падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Што ж будзе замест скасаванага дэпартамента? Яго задачы і функцыі перадаюцца Дзяржатамнагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну "Беллегпрам", а таксама Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.

Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС быў заснаваны яшчэ ў пачатку 1990-х у савецкія часы, калі быў створаны Дзяржкамітэт БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У далейшым ён перажыў шмат рэарганізацый, змяняў назвы. Дэпартаментам стаў у 2006-м. Існаваў у складзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.