Забойства Веранікі Чаркасавай за шэсць гадоў так і не раскрылі
Сёння спаўняецца 6 гадоў з дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. У гэты дзень знаёмыя і калегі наведаюць могілкі, дзе яна пахаваная. Нагадаем, супрацоўніцу газеты “Салідарнасць” знайшлі забітай 20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры. На целе жанчыны было больш за 40 нажавых ранаў. Злачынства дагэтуль не раскрытае.
Каб расследаваць гэтую справу, не хопіць толькі жадання прыватных асобаў. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіў рэдактар "Салідарнасці" Аляксандр Старыкевіч. Менавіта "Салідарнасць" спрабавала правесці ўласнае расследаванне забойства журналісткі.
Старыкевіч: "Апошнім часам нічога новага ў гэтай справе не адбываецца. Для таго, каб яе расследаваць, неабходнае жаданне і магчымасці праваахоўных органаў, а не толькі прыватных асобаў".
У пракуратуры Мінска працягваюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па справе Чаркасавай. Аднак расследаванне па-ранейшаму прыпыненае з-за адсутнасці віноўнай асобы. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў.