Вы тут

Заблакаваныя рахункі руху "За Свабоду"

Лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё

У грамадскага руху "За Свабоду" заблакавалі банкаўскія рахункі.

"Я паспрабаваў правесці чарговую аплату арэнды офіса, але вярнуўся дакумент з адзнакай, што перавод ануляваны са спасылкай на ўказ прэзідэнта. Да гэтага часу Следчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым звязаныя ўсе гэтыя дзеянні ў дачыненні да руху", — распавёў кіраўнік арганізацыі Юрый Губарэвіч.

Раней сілавікі апячаталі офіс руху "За Свабоду" і правялі ператрусы на кватэрах яго кіраўнікоў. Таксама адбыўся ператрус у кватэры, дзе прапісаны Юрась Губарэвіч. Палітыка там не было, але пяцёра невядомых звезлі з сабой яго былую жонку Стасю.

Пазней яна распавядала, што сілавікі павесілі на яе балконе сцяг, прымусілі яе пераапрануцца і сфатаграфавалі з ім. Жанчыну судзілі за недазволенае масавае мерапрыемства — і аштрафавалі на 70 базавых велічыняў (2030 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.