Сяргей Шнураў абвясціў пра развітальны тур “Ленінграда”: “За*бался я уже”
![Сяргей Шнураў абвясціў пра развітальны тур “Ленінграда”: “За*бался я уже”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yyd_3949_0.jpg.webp?itok=NsEHUNVI)
Гурт “Ленінград” выпраўляецца ў развітальны тур. Пра гэта яго лідар Сяргей Шнураў абвясціў у сваім акаўнце Instagram. Пра рашэнне даць апошнія канцэрты ён паведаміў у вершаванай форме, выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку.
“За*бался я уже”, — сярод іншага напісаў Сяргей Шнураў.
Аднак у запісе Шнураў прызнаецца, што, магчыма, калі-небудзь зноў збярэ “Ленінград”, але гэта будзе не хутка.
У межах “Стадыённага тура”, які аказаўся развітальным, вялікі канцэрт “Ленінграда” пройдзе і ў Мінску. 5 красавіка Шнур і яго групоўка выступяць на “Мінск-арэне”.
Апошні канцэрт тура адбудзецца 12 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.