За выхад на Еўра-2020 беларускія футбалісты атрымаюць больш за 7 млн еўра

За выхад на Еўра-2020 беларускія футбалісты атрымаюць больш за 7 млн еўра

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю "Прессболу" агучыў суму прэміяльных, якія беларуская зборная можа атрымаць за выхад на Еўра-2020. 26 сакавіка ў Тбілісі зборная Беларусі згуляе з Грузіяй у паўфінале Лігі нацый. У выпадку перамогі беларусы 31 сакавіка прымуць на сваім полі пераможцу пары Паўночная Македонія — Косава. У ім і вырашыцца лёс адзінай пуцёўкі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы па футболе, куды наша каманда яшчэ ніколі не прабівалася.

Базанаў кажа, што УЕФА выплаціць за выхад зборнай на топ-турнір нацыянальнай федэрацыі 9,25 млн еўра. "Калі праб'емся на Еўра, каманда атрымае 80% ад сумы", — абяцае старшыня АБФФ. Атрымліваецца, што беларуская зборная атрымае 7,4 млн еўра прэміяльных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі