За ўдзел у пратэстах будуць судзіць унука легендарнага футбаліста Мустыгіна

Артур Мустыгін

Артур Мустыгін / dinamo-minsk.by

У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га будуць судзіць унука легендарнага футбаліста Міхаіла Мустыгіна Артура. Пра затрыманне трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск" стала вядома ў пачатку верасня. Як паведамляюць праваабаронцы, яго справу 1 лістапада разгледзіць суд Заводскага раёна сталіцы. На ёй праходзіць і Ягор Прытулік, якога таксама абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Суддзя — Дзмітрый Лукашэвіч.

Артуру Мустыгіну 37 гадоў. У структуры дынамаўскага клуба ён працаваў з камандай U-17 (футбалісты 2006—2007 гадоў нараджэння). На відэа сілавікоў трэнер казаў, што ўдзельнічаў у адной паслявыбарчай акцыі пратэсту ў 2020-м, выходзіў на праезную частку вуліц, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы "Голас". 

Міхаіл Мустыгін (1937 — 2023) — бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1963-га ў складзе мінскага "Дынама", найлепшы бамбардзір першынства Савецкага Саюза 1962 і 1967 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі