За страляніну ў Гдыні ў 2017 годзе беларуса асудзілі на год турмы

За страляніну ў Гдыні ў 2017 годзе беларуса асудзілі на год турмы

Беларуса Сцяпана Свідзерскага ў Польшчы асудзілі на год турмы з трыма гадамі адтэрміноўкі. Такі прысуд быў яму вынесены 27 студзеня за некалькі стрэлаў, зробленых у офісе агенцтва Reuters у 2017 годзе, перадае rmf24.pl. 

Суд прызнаў Свідзерскага вінаватым у стварэнні непасрэднай небяспекі страты жыцця і здароўя. Першапачаткова яму выстаўлялі абвінавачанне ў замаху на забойства.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 14 лістапада 2017 года. Па словах Свідзерскага, ён прыйшоў у кампанію Thomson Reuters, дзе працаваў аналітыкам. Хлопец меў пры сабе спартовую зброю, на якую ў яго ёсць дазвол. Свідзерскі заявіў, што футарал з яго зброяй захапіў пабочны чалавек і не рэагаваў на заўвагі. Таму беларус зрабіў папераджальныя стрэлы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі