За паўгода мытнікі зафіксавалі 13 тысяч выпадкаў кантрабанды

Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню мытніка, паведаміў намеснік кіраўніка Мытнага камітэта Сяргей Барысюк. Таксама ён распавёў, што ў сярэднім праз беларускія межы штогод праязджае 30 мільёнаў чалавек:

Сяргей Барысюк: “Штогод праз мяжу пераязджае 30 мільёнаў грамадзянаў… План па папаўненні бюджэта на першае паўгоддзе 2013 года выкананы на 100,15% — у казну паступіла каля 35 трыльёнаў рублёў”.

Барысюк адзначае, што часцей за ўсё кантрабандысты вязуць праз мяжу тытунёвыя вырабы. У прыватнасці, толькі за першыя шэсць месяцаў 2013 года на беларускіх межах было канфіскавана 38 мільёнаў цыгарэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі